пераку́р, ‑у, м.
Разм. Кароткі перапынак для курэння. Новы знаёмы абвясціў перакур, .. заткнуў рабочыя рукавіцы за пояс і дастаў «Беламор». Няхай. Лагуновіч хрыплым голасам крыкнуў: «Канчай перакур!» і .. хутка пайшоў да машыны. Мележ.
пераку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перакурыць.
пераку́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Тое, што і перакур. Урэшце знізу гукнулі: — Наверсе там! Перакурка!.. Савіцкі.
перакуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак.
Разм.
1. Зрабіць кароткі перапынак для курэння. Не даязджаючы вялікага аула, мы спыніліся перакурыць. Мікуліч.
2. што. Пакурыць, выкурыць, скурыць усё, многае.
пераку́с, ‑у, м.
Разм. Кароткі перапынак у часе якой‑н. работы ці занятку для таго, каб паесці, перакусіць.
перакуса́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перакусаць.
перакуса́цца, ‑аецца; зак.
Пакусаць адзін другога. Сабакі перакусаліся.
перакуса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Пакусаць усіх, многіх. Воўк перакусаў усіх сабак.
пераку́сванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакусваць — перакусіць.