Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

не́раст, ‑у, М ‑сце, м.

Працэс адкладання самкамі рыб ікры і апладнення яе самцамі. Нераст сазана адбываецца ў сажалках гадавальніка ў натуральных умовах. В. Вольскі.

нерастава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. нераставаць.

нерастава́ць, ‑туе; незак.

Адкладаць і апладняць ікру (аб рыбах). Кожны спрактыкаваны рыбалоў ведае, што большасць нашых рыб нерастуе вясной і толькі адзін мянтуз адкладвае ікру ў сярэдзіне зімы. Матрунёнак.

не́раставы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да нерасту. Нераставая сажалка. // Які нерастуе. Нераставая рыба.

нерастаро́пнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нерастаропнага; павольнасць у паводзінах, ненаваротлівасць у справах. Нерастаропнасць гаспадарнікаў.

нерастаро́пны, ‑ая, ‑ае.

Някемлівы ў якіх‑н. справах; непаваротлівы. Пан Вячорык вёў са сваім агентам чыста службовую размову. Суха, афіцыйным тонам распякаў нерастаропчага свайго «таемніка», выліваў на яго ўсю жоўць свайго нездавальнення. Машара.

нераствара́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нерастваральнага. Нерастваральнасць рэчыва.

нераствара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не паддаецца растварэнню. Нерастваральныя злучэнні глебы.

нерасці́лішча, ‑а, н.

Месца нерасту рыб.

нерасчляня́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан нерасчляняльнага.