перамагано́сны, ‑ая, ‑ае.
Які завяршыўся перамогай, нясе перамогу. Гадавіна перамаганоснага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Перамаганоснае паўстанне. Перамаганоснае наступленне. □ З перамаганосным Кастрычнікам, з надыходам новай эры — эры сацыялізма — мы па праву звязваем і ўтварэнне ў снежні 1922 года Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Машэраў. // Які перамагае ўсе перашкоды, пераможны. Перамаганоснае будаўніцтва камунізма. Перамаганосны рух наперад. // Які ўвасабляе перамогу. Перамаганосны сцяг.
перамага́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да перамагаць.
перамага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамагчы.
перамагчы́, ‑магу, ‑можаш, ‑можа; зак., каго-што і без дап.
1. Дасягнуць перамогі ў змаганні; разбіць праціўніка. Перамагчы ў баі. □ Справа стала так: або перамагчы ворага, або памерці ў змаганні. Чорны. Але жыццё аддай не дарам: Памры, На прыступ ідучы, Як паміраюць камунары, Каб смерцю Смерць перамагчы. Глебка. // Выйграць у якім‑н. спаборніцтве. Перамагчы ў сацыялістычным спаборніцтва Перамагчы ў спартыўнай барацьбе.
2. перан. Пераадолець якія‑н. цяжкасці, узяць верх над кім‑, чым‑н., дабіцца поспеху. А людзі працавалі ў калгасе, перамаглі нястачы, [аб] жыліся, адбудаваліся і выхавалі дзяцей. Дуброўскі. Партызанская вытрымка, адвага перамаглі ўсё. Кулакоўскі. Цэлы год лечаць.. [Сасакі] дактары і ніяк не могуць вылечыць, не могуць перамагчы лютай, няўмольнай хваробы. Арабей. // Перасіліць якое‑н. пачуццё, жаданне і пад. Мікола слухаў, еў грэбліва і ніяк не мог перамагчы ў сабе ўсё ўзрастаючае пачуццё агіды. Брыль.
перама́заны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перамазаць.
перама́зацца, ‑мажуся, ‑мажашся, ‑мажацца; зак.
Запэцкацца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае; запэцкацца ў многіх месцах. Уся вопратка перамазалася. □ Маці, сустрэўшы нас у сенцах, успляснула рукамі. — Дзе гэта вы так перамазаліся?.. Хадкевіч.
перама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак.
1. што. Намазаць, памазаць або абмазаць што‑н. яшчэ раз.
2. што. Намазаць, памазаць або абмазаць усё, многае. Перамазаць усе падшыпнікі салідолам.
3. каго-што. Запэцкаць усё, многае або ўсіх, многіх; запэцкаць у многіх месцах.
перама́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. перамазваць — перамазаць (у 1, 3 знач.).
перама́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перамазацца.
2. Зал. да перамазваць.
перама́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перамазаць.