Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераку́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. перакупліваць — перакупіць (у 2 знач.).

пераку́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакупіць.

пераку́пліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакупліваць — перакупіць.

пераку́плівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перакупліваць.

пераку́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакупіць.

перакупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да перакупіць.

пераку́пніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перакупніцтва.

пераку́пніцтва, ‑а, н.

Занятак перакупшчык, спекулянта.

перакупны́, ‑ая, ‑ое.

Куплены на перапродаж.

пераку́пшчык, ‑а, м.

Той, хто купляе што‑н. на перапродаж, для спекуляцыі. Увесь ураджай з разгатых неагледжаных бэр і антонавак за некалькі гадоў наперад быў запраданы касавокаму перакупшчыку Шмуйлу, які з таго і жыў, што браў у арэнду папоўскія і яшчэ там чые сады. Лужанін. Гандляры, пасрэднікі, перакупшчыкі безупынна таўкуцца, шумяць, крычаць, паказваюць узоры тавараў, спрачаюцца, лаюцца. В. Вольскі.