Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перало́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пералавіць.

пералу́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пералудзіць.

пералу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пералудзіць.

пералудзі́ць, ‑луджу, ‑лудзіш, ‑лудзіць; зак., што.

1. Палудзіць усё, многае. Пералудзіць усе кухонныя катлы.

2. Вылудзіць нанава.

пералу́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пералузаць.

пералуза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Ачысціць ад шалупін усё, многае. Пералузаць усю фасолю.

2. Разгрызаючы шалупінне, з’есці ўсё, многае. Пералузаць усе гарбузікі.

пералупцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго.

Разм. Моцна набіць, адлупцаваць усіх, многіх.

пералу́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Разгрызаючы шалупінне, з’есці ўсё, многае. Пералускаць усе арэхі.

пералу́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пералушчыць.

пералу́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.

1. Ачысціць ад шалупіння, лузгі ўсё, многае. Пералушчыць увесь гарох.

2. Разгрызаючы шалупінне, з’есці ўсё, многае. Пералушчыць усе гарбузікі.