Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расфасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Разважыўшы, упакаваць у пэўных колькасцях. Расфасаваць цукар. Расфасаваць мяса.

расфасо́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да расфасоўкі, прызначаны для яе. Расфасовачны аўтамат. Расфасовачны цэх.

расфасо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расфасоўваць — расфасаваць.

расфасо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да расфасоўваць.

расфасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расфасаваць.

расфасо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расфасоўваць — расфасаваць.

расфасо́ўшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца расфасоўкай.

расфасо́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да расфасоўшчык.

расфіласо́фствавацца, ‑ствуюся, ‑ствуешся, ‑ствуецца; зак.

Разм. Пачаць філасофстваваць. — Збажына і тая расце іначай на вольнай зямлі, — расфіласофстваваўся дзед. Васілевіч.

расфранці́цца, ‑франчуся, ‑францішся, ‑франціцца; зак.

Разм. Адзецца па-святочнаму, франтавата; разадзецца. — А ты куды гэтак расфранціўся? На заданне? Шашкоў.