Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пералі́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пералічваць.

пералі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пералічыць (у 1–3 знач.).

пералічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., каго-што.

1. Палічыць, злічыць адно за другім усё, усіх, зрабіць падлік. Прафесар некалькі разоў перачытаў .. пісьмо, машынальна пералічыў дні, якія засталіся да вызначанага тэрміну. Лынькоў. Андрэй спакойна ўзяў бліскучыя манеты, пералічыў іх і паабяцаў аддаць у два разы больш. Пальчэўскі. // Назваць, упамянуць усё, многае або ўсіх, многіх. Пералічыць абавязкі. Пералічыць недахопы. □ Нас, дзяцей, бацька таксама пералічыў па імёнах. Якімовіч. Цімафееўка, віка, канюшына чырвоная і белая, лісахвост — у намесніка старшыні і пальцаў не хапіла, каб усе гатункі пералічыць. Кірэйчык.

2. Злічыць нанава, яшчэ раз. Таццяна разгарнула пакуначак, яшчэ раз пералічыла грошы. Васілёнак.

3. Падаць у другіх велічынях. Пералічыць вёрсты ў кіламетры. Пералічыць фунты ў кілаграмы.

4. Перавесці на чый‑н. рахунак. Учора я пералічыў.. праз банк пяць тысяч рублёў, узяў з сабою копію плацежнага даручэння, і цяпер мы едзем, каб адразу зрабіць аж дзве справы. Скрыган.

•••

Пералічыць косці каму — моцна пабіць, набіць каго‑н.

Пералічыць на пальцах — пра вельмі малую колькасць каго‑, чаго‑н.

пералічэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пералічаць — пералічыць (у 4 знач.).

2. Сума, пералічаная на чый‑н. рахунак.

3. Спіс якіх‑н. назваў, прымет і пад. Дзед Талаш і Мартын Рыль былі запісаны ў асобны спісак з пералічэннем прымет, па якіх можна пазнаць іх. Колас.

перало́м, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пераламаць (у 1, 4 знач.).

2. Месца, дзе перабіта, зламана што‑н. Няроўны пералом.

3. Час, момант рэзкіх змен у развіцці чаго‑н. На пераломе. Пералом у жыцці. □ Весткі аб уступленні Японіі ў вайну ўзрушылі .. [Кубэ]. Урэшце намячаецца нейкі пералом у вайне, гэта паскорыць яе канец. Лынькоў.

перало́мвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераламацца (у 1, 3, 4 і 5 знач.).

2. Зал. да пераломваць.

перало́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераламацца (у 1, 3, 4 і 5 знач.).

2. Зал. да пераломліваць.

перало́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераламаць (у 1, 3 і 4 знач.).

перало́мны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з пераломам, крутым паваротам у развіцці чаго‑н. Пераломны ўзрост. □ 1935 год мае права называцца пераломным у творчай біяграфіі Максіма Танка: ён завяршае вучнёўскі перыяд і адкрывае этап сталасці. У. Калеснік.

перало́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пералавіць.