расфарбо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расфарбаваць.
расфарбо́ўка, ‑і, ДМ ‑боўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расфарбоўваць — расфарбаваць.
2. Р мн. ‑бовак. Спалучэнне фарбаў, колераў. Яркая расфарбоўка.
расфармірава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расфарміраваць.
расфармірава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад расфарміраваць.
расфармірава́цца, ‑руецца; зак.
Спыніць сваё існаванне ў якасці арганізаванай адзінкі. Гарнізон расфарміраваўся.
расфармірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Спыніць існаванне чаго‑н. як арганізаванай адзінкі. Расфарміраваць партызанскае злучэнне. □ І раптам удар. Па дывізіі загад, ансамбль расфарміраваць, а ўдзельнікаў яго — на фронт, па часцях. Ракітны.
расфарміро́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да расфарміравацца.
2. Зал. да расфарміроўваць.
расфарміро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расфарміраваць.
расфарміро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расфарміроўваць — расфарміраваць і расфарміроўвацца — расфарміравацца.
расфасава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад расфасаваць.