Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пералі́ў, ‑ліву, м.

Пераход ад аднаго адцення, колеру, тону да другога. Мяккія пералівы святла. Пералівы голасу. □ Пырскі бліснулі на сонцы вясёлкавымі пералівамі. Шамякін. Гучныя пералівы гармоніка і песні поўнілі вёску. Ваданосаў.

пералі́ўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. пераліць (у 3, 4 знач.).

пералі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і пералівісты. Пераліўны голас. □ У чыстым небе расплёсквае па наваколлі пераліўныя песні жаваранак. «Звязда». Пагаслі пераліўныя каралі, жыццё лягло на плечы ўсёй вагон. Летка.

пералі́ўчаты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і пералівісты. Нясмелае шчоўканне салаўя перайшла ў звонкую, пераліўчатую трэль. Стаховіч. Не шэры палявы каменьчык перад табою, а празрысты самацвет, багаты пераліўчатай ігрою граней. Лужанін.

пералі́цца, ‑льецца і ‑ліецца.

Зак. да пералівацца (у 1, 2 знач.).

пералі́ць, ‑лью, ‑льеш, ‑лье; ‑льём, ‑льяце і ‑лію, ‑ліеш, ‑ліе; ‑ліём, ‑ліяце; пр. пераліў, ‑ліла, ‑ліло; зак., што.

1. Выліць якую‑н. вадкасць з чаго‑н. у што‑н. Пераліць малако з гладыша ў шклянкі. Пераліць кроў параненаму.

2. Наліць больш, чым трэба. Пераліць цераз край.

3. Перарабіць пры дапамозе ліцця ў што‑н. іншае. На плугі гарматы перальём. Зарыцкі. // перан. Ператварыць у што‑н. іншае, адлюстраваць, падаць у другой форме. Я гарачыя словы у песенны сплаў пералью. Звонак.

4. Адліць нанава. Пераліць статую.

пералі́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пералічыць.

пераліча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да пералічаць.

пераліча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пералічыць (у 1, 3 і 4 знач.).

пералі́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пералічваць — пералічыць.