цы́нія, ‑і,
Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з буйнымі яркімі кветкамі.
[Ад уласн. імя.]
цы́нія, ‑і,
Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з буйнымі яркімі кветкамі.
[Ад уласн. імя.]
цынк, ‑у,
Хімічны элемент, коўкі метал сінявата-белага колеру.
[Ням. Zink.]
цы́нка, ‑і,
цынкава́нне, ‑я,
цынкава́цца, ‑куецца;
цынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе;
Наносіць слой цынку на паверхню металічнага вырабу для аховы яго ад атмасфернай, грунтавой ці марской карозіі.
цы́нкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цынку.
цынкаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цынкаграфіі (у 1 знач.).
цынкагра́фія, ‑і,
1. Выраб клішэ высокага друку, пры якім капіруюць на цынкавую (або магніевую) пласціну.
2. Прадпрыемства або цэх па вырабу такога клішэ.
[Ад слова цынк і грэч. graphō — пішу.]
цынкі́т, ‑у,
Мінерал чырвонага колеру, цынкавая руда, якая служыць для атрымання цынку.