Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разбарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., каго-што.

Разняць, развесці (тых, хто ўступіў у бойку). Макарчык нарабіў енку, збеглася ўся вуліца, і іх разбаранілі.. Адамчык. З цяжкасцю ўдалося мужчынам разбараніць іх, утаймаваць дзве нечалавечыя злосці. Ермаловіч.

разбарано́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да разбараноўваць.

разбарано́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разбаранаваць.

разбараня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да разбараніць.

разбарса́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разбарсаць.

разбарса́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Развязацца (пра аборы).

разбарса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Выцягнуць абору (з лапця). Кандрат.. сеў, разбарсаў лапці. Лобан.

разба́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разбаўляць — разбавіць.

разбаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разбаўляць — разбавіць.

разба́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разбавіць.