Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пеньказаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Завод, які перапрацоўвае пяньку.

пенькапрадзе́нне, ‑я, н.

Выраб пражы з пяньковага валакна.

пенькапрадзі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пенькапрадзення. Пенькапрадзільны станок. Пенькапрадзільная вытворчасць.

пенькапрадзі́льшчык, ‑а, м.

Рабочы пенькапрадзільнай вытворчасці.

пенькапрадзі́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да пенькапрадзільшчык.

пенькатрапа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трапання пянькі; прызначаны для трапання пянькі. Пенькатрапальная машына.

пенькачаса́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да часання пянькі; прызначаны для часання пяньковага валакна. Пенькачасальны цэх.

пеньюа́р, ‑а, м.

1. Ранішняе жаночае адзенне з лёгкай тканіны.

2. Белая накідка, якою накрываюць плечы кліентаў у цырульні пры стрыжцы.

[Фр. peignoir.]

пе́ня, ‑і, ж.

Штраф за невыкананне ў тэрмін узятых на сябе або ўстаноўленых законам абавязацельстваў.

[Лац. poena — пакаранне.]

пео́н 1, ‑а, м.

Спец. Чатырохскладовая вершаваная стапа антычнай метрыкі з трох ненаціскных і аднаго націскнога склада.

[Грэч. paiēōn.]

пео́н 2, ‑а, м.

Селянін, батрак у краінах Лацінскай Амерыкі і ў паўднёвых штатах ЗША, які ператварыўся ў выніку кабальнай залежнасці ў раба.

[Ад ісп. peon — падзёншчык, батрак.]