недакармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.
Пакарміць недастаткова, не дасыта; не закончыць кармлення. Недакарміць дзіця. □ Кожнаму юнаму рыбалову трэба ведаць, што лепш недакарміць рыбу, чым «закарміць» яе. Матрунёнак.
недаква́сіцца, ‑сіцца; зак.
Застацца недаквашаным, не зусім закіснуць. Малако недаквасілася.
недаква́сіць, ‑квашу, ‑квасіш, ‑квасіць; зак., што і чаго.
Не даць закіснуць у патрэбнай ступені; недастаткова апрацаваць у якой‑н. заквасцы. Недаквасіць капусту. Недаквасіць аўчыны.
недаква́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад недаквасіць.
2. у знач. прым. Атрыманы ў выніку недастатковай закваскі. Недаквашаная аўчына. Недаквашанае малако.
недаква́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да недаквасіць.
не́дакіс, ‑у, м.
Спец. Вокісел з меншай колькасцю кіслароду, чым у закісе.
недакла́днасць, ‑і; ж.
1. Уласцівасць недакладнага. Недакладнасць вылічэнняў: Недакладнасць звестак.
2. Адхіленне ад ісціны, памылка; няправільнасць. Таня падчас па тры і чатыры разы правярала падлікі і кожны раз знаходзіла дробныя недакладнасці. Лупсякоў.
недакла́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не адпавядае ісціне, не зусім правільны. Здараліся тут няўдачы, памылкі, недакладныя разлікі. Лужанін. // Які выклікае сумненні, няпэўны. Недакладныя звесткі.
2. Не поўнасцю адпаведны якому‑н. узору, патрабаванням, правілам. Недакладная копія. Недакладная зарысоўка. Недакладнае выкананне загаду. Недакладны метад. // Не зусім канкрэтны, вычарпальны, правільны. Недакладныя адказы на пытанні.
3. Невыразны, няясны. Недакладныя думкі. □ Канстанцін Міхайлавіч паказвае [у часопісе] недакладныя выразы, нягучныя радкі. Лужанін.
недако́нчанасць, ‑і, ж.
Стан недакончанага; незавершанасць.