Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

растрэ́сквацца, ‑аецца.

Незак. да растрэскацца.

растрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. растрос, ‑трасла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., каго-што.

1. Трасучы, раскідаць, рассыпаць. Растрэсці сена. □ [Іван:] — Чорныя латы Саломы вецер растрос ля дарогі. Танк.

2. Разм. Разгубіць дарогай. Пуд сена рас трос за дарогу. // перан. Страціць, згубіць. — Годз[е] ўжо, Папас, не бі ты, І так розум ён [Сымон] растрос. Колас. [Загорскі:] — А раскольнікі — харошы, цвярозы, працавіты народ. Памяць аб мачысе сваёй, — мову, звычаі — збераглі, не растрэслі... Караткевіч.

3. Разбурыць, прымусіць распасціся. Растрэсці сноп. □ [Бабка:] — Зноў смыкаеш тую цыбулю? Увесь вянок зараз растрасеш! Каліна. — Гняздо маё Растрэсла навальніца І з дзеткамі мне недзе прытуліцца, — Чырыкаў Верабей пра зорачка сваё. Валасевіч. // Зрабіць непрыгодным, няспраўным; разбіць. Я пашкадаваў ужо, што так не па-людску абышоўся з Карлам — яшчэ, чаго добрага, растрасе калымагу. Сачанка.

4. Натаміць, намучыць пры трасучай яздзе. — Растрасяце хлопца па шашы, а тут ці мала яго натузалі. Чарнышэвіч. Легкавой машыны .. няма, а на грузавой бакі растрасеш па карчах. Кулакоўскі.

растрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. растросся, ‑трэслася і ‑траслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскідацца, рассыпацца. Чорныя, кучаравыя валасы яе [пані Мар’і] «полькі» растрэсліся па падушцы, а чырвоныя, нібы прыпухлыя губы ўсміхаліся. Брыль.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Разгубіцца, раскідацца па дарозе. А звозіцца летам з балота ніхто ў Закалюжжы не хацеў.. Лепш тое сена, што растрасецца, на подсціл зімой пойдзе. Пташнікаў. // перан. Страціцца, згубіцца. Здавалася, што ўсё выйшла з памяці, растрэслася на ліхіх пуцявінах жыцця. Мыслівец.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разбурыцца, распасціся. Рыгор паправіўся на сядзенні, якое растраслося і ссунулася наперад. Гартны. // Стаць непрыгодным, няспраўным ад трасення. — Тыр-р-р ... Драбіны растрасуцца... З калёс спаўзала і рассыпалася салома. Пташнікаў.

4. Натаміцца, намучыцца трасучай яздою.

расту́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад растузаць.

расту́зацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць моцна тузацца. Час ад часу, калі буланы занадта ўжо моцна растузаецца, гаспадар таўчэ няўрымсніка кулаком у храпу. Сачанка.

расту́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Тузаючы, пазбавіць належнага выгляду. Цяляты растузалі сноп.

расту́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад растуліць.

растулі́цца, ‑туліцца; зак.

Разм. Перастаць быць стуленым; раскрыцца. [Каршукоў] уздрыгнуў, яго патрэсканыя вусны растуліліся, агаліўшы чорныя ад махоркі зубы. Асіпенка.

растулі́ць, ‑тулю, ‑туліш, ‑туліць; зак., што.

Разм. Развесці стуленыя парныя часткі цела або адзення. Растуліць крыссе паліто. □ Саша ўзняў перад сабою сініцу і растуліў далоні. Сініца ціўкнула і паляцела на вяршаліну бярозы. Алешка.

расту́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да растуліцца.

2. Зал. да растульваць.