Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

размяра́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да размяраць.

размяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размераць.

размярко́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; незак.

1. Незак. да размеркавацца.

2. Зал. да размяркоўваць.

размярко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размеркаваць.

размясі́цца, ‑месіцца; зак.

Разм. Стаць размешаным. Цеста добра размясілася.

размясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што.

Перамяшаўшы, размяць (што‑н. густое, вязкае). Размясіць гліну.

размясці́цца, ‑мяшчуся, ‑месцішся, ‑месціцца; зак.

Знайсці для сябе месца; стаць або рассесціся на месцах. Падпалкоўнік загадаў батальёнам размясціцца ў прыбярэжным лесе. Мележ. Нарэшце стол быў накрыты, усе размясціліся, і гаворка сціхла. Ваданосаў. // Уладкавацца на жыхарства, спыніцца па прыбыцці ў якім‑н. месцы, памяшканні. Землякі размясціліся ў адным пакоі з Кастусём. С. Александровіч. // Заняць сабой якое‑н. месца, прастору. Між засценкамі Малінаўкай і Жывіцамі на невялікім пагорку размясціўся стары могільнік. Чарнышэвіч.

размясці́ць, ‑мяшчу, ‑месціш, ‑месціць; зак., каго-што.

1. Расставіць або разлажыць па месцах, у пэўным парадку. Сабраўся Калістрат галіцца, На століку прылады размясціў І — на табе! — люстэрачка ўпусціў. Корбан. Слава гаспадаром хадзіў па пакоі, прымяраючы, як лепш, размясціць экспанаты. Жычка. // Знайсці, даць кожнаму месца. Калгасны статак, які налічваў не больш двух дзесяткаў кароў і цялят, можна было размясціць і па хлявах калгаснікаў... Васілевіч. У вёску іх прапусцілі толькі хвілін праз сорак. Вусаты старшына размясціў партызан у дзвюх крайніх хатах. Асіпенка.

2. Размеркаваць паміж многімі (асобамі, арганізацыямі). Размясціць заём.

размята́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да размятаць.

размята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размесці.