растру́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае раструб, раструбы. Раструбныя пальчаткі.
раструсі́ць, ‑трушу, ‑трусіш, ‑трусіць; зак., што.
Разм.
1. Раскідаць, рассыпаць тонкім слоем. Раструсіць чарназём.
2. Разгубіць, растрэсці дарогай.
растру́ска, ‑і, ДМ ‑трусцы, ж.
1. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. раструсіць.
2. Р мн. ‑сак. Страты ў вазе і меры сыпкіх прадуктаў і матэрыялаў пры іх захаванні і перавозцы. Раструска мукі.
растру́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад раструсіць.
растру́швацца, ‑аецца; незак.
Зал. да раструшваць.
растру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раструсіць.
растру́шчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раструшчыць.
2. у знач. прым. Раздроблены, разбіты на дробныя кавалкі. Пад нагу то тут, то там траплялі раструшчаныя кукурузныя пачаткі. М. Стральцоў. Ступіш не так — і загрыміць якая-небудзь бляшанка, пакоціцца ўніз раструшчаная цагліна... Бураўкін. // Пашкоджаны, разбіты (пра косць).
растру́шчванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раструшчваць — раструшчыць і раструшчвацца — раструшчыцца.
растру́шчвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да раструшчыцца.
2. Зал. да раструшчваць.
растру́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раструшчыць.