Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

размыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. размываць — размыць.

размыва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да размыцца.

2. Зал. да размываць.

размыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размыць.

размы́віна, ‑ы, ж.

Яма, паглыбленне, размытае вадой.

размыка́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для размыкання электрычнага ланцуга.

размыка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. размыкаць — разамкнуць і размыкацца — разамкнуцца.

размыка́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разамкнуцца.

2. Зал. да размыкаць.

размыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разамкнуць.

размы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм. Разважыць, абдумаць. [Ганна:] — Я не ведаю нічога! Ты ж гаворыш, бярэ дзіва. Так, на свеце ўсяго многа, Як размысліш унікліва І падумаеш над гэтым. Колас.

размы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад размыць.

2. у знач. прым. Сапсаваны, разбураны плынню, вадою. Русіновічу сніўся сон: ён едзе з бацькам па размытай, калдобістай дарозе. Дамашэвіч. Штоноч сніцца венцяроўцам самалёт... Здаецца, не ходзяць яны па размытай грэблі ды балоце, а на самалёце птушкай крылатай носяцца. Чарот.

3. у знач. прым. Які не мае ярка акрэсленых абрысаў; няясны, невыразны. Сонца заходзіла за брудную, празрыстую павалоку. Яно не хавалася, але здавалася нейкім размытым. Лобан. Пабразгаў [вецер] заінелай клямкай, Асыпаў з хвоі снег і знік, А з воблака размытай плямкай Туманным выплыў маладзік. Грахоўскі.