Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераключы́цца, ‑ключуся, ‑ключышся, ‑ключыцца; зак.

1. Аказацца пераключаным (гл. пераключыць у 1 знач.).

2. Перайсці на іншы від працы, змяніць галіну сваёй дзейнасці, пачаць дзейнічаць іначай. Цяпер уся рыбаводная брыгада пераключыцца на сажалкі, бо пара ўжо звярнуць на іх увагу. Чарнышэвіч. І зараз жа хлопцы пераключыліся на бадзёры тон. Карпюк.

3. перан. Накіраваць сваю ўвагу, думкі і пад. на што‑н. іншае. Як толькі маці выйшла, думкі Міколы пераключыліся на калгасныя справы. Кавалёў.

пераключы́ць, ‑ключу, ‑ключыш, ‑ключыць; зак., што.

1. Адключыўшы ад якой‑н. сістэмы адны элементы, апараты, уключыць другія. Наўроцкі пераключыў хуткасць. Машына рванулася наперад. Чарнышэвіч. // Змяніць напрамак (патоку электрычнай энергіі, вадкасці, газу і пад.).

2. Перавесці на іншы від працы, выкарыстаць іначай. Пераключыць цэх на іншую вытворчасць. Пераключыць лабараторыю на іншую тэматыку.

3. перан. Падаць іншы папрамак чаму‑н. (размове, думкам і пад.). Пераключыць гутарку на іншую тэму. Пераключыць сваю ўвагу на іншы прадмет.

пераключэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераключаць — пераключыць і стан паводле знач. дзеясл. пераключацца — пераключыцца.

перакляпа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакляпаць.

перакляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Закляпаць, накляпаць яшчэ раз, іначай.

2. Закляпаць, накляпаць усё, многае.

перако́латы 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакалоць ​1.

перако́латы 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакалоць ​2.

перако́лванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. пераколваць ​2 — перакалоць ​2 (у 1 знач.).

перако́лвацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да пераколваць ​1.

перако́лвацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да пераколваць ​2.

перако́лваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакалоць ​1.

перако́лваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакалоць ​2.

перако́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. пераколваць ​2 — перакалоць ​2 (у 1 знач.).