Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

непрафесі́йны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і непрафесіянальны.

непрафесіяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Для якога тая ці іншая дзейнасць не з’яўляецца спецыяльнасцю, прафесіяй. Непрафесіянальны акцёр.

непрахо́днасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць непраходнага.

2. Спец. Няздольнасць прапускаць што‑н. (аб органах чалавека або жывёлы). Непраходнасць кішэчніка.

непрахо́дны, ‑ая, ‑ае.

Праз які немагчыма або цяжка прабрацца, прайсці. Навокал быў непраходны лес. Гурскі. Раскаваў балота з пут, З дрыгвы непраходнай Гераічны вольны люд Працаю свабоднай. Купала.

непрацаздо́льнасць, ‑і, ж.

Няздольнасць да працы (у выніку хваробы, калецтва, старасці і пад.). Часовая непрацаздольнасць.

непрацаздо́льны, ‑ая, ‑ае.

Няздольны да працы (па ўзросту, хваробе і пад.). Непрацаздольны чалавек.

непраціўле́нец, ‑нца, м.

Разм. Паслядоўнік вучэння Л.М. Талстога аб непраціўленні злу насіллем.

непраціўле́нне, ‑я, н.

У выразе: непраціўленне злу насіллем — рэлігійна-філасофскае вучэнне Л.М. Талстога аб пераадоленні зла шляхам пасіўнага, пакорнага прыняцця яго.

непраціўле́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да непраціўленства. Непраціўленскія погляды.

непрацо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не належыць да ліку працоўных; эксплуататарскі.

2. Які набываецца шляхам выкарыстання чужой працы. Непрацоўныя даходы.