Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

растрапа́ць, ‑траплю, ‑трэплеш, ‑трэпле; зак., што.

Раскалмаціць, раскідаць у беспарадку. Вецер растрапаў валасы.

растраса́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. растрасаць — растрэсці.

растраса́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да растрэсціся.

2. Зал. да растрасаць.

растраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да растрэсці.

растра́та, ‑ы, ДМ ‑траце, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. растраціць.

2. Незаконнае расходаванне давераных грошай або маёмасці. Мікодым працаваў крамнікам, а за растрату праседзеў некалькі год у турме. Марціновіч. // Незаконна растрачаныя грошы, маёмасць. Пакрыць растрату.

растра́тчык, ‑а, м.

Той, хто зрабіў растрату (у 2 знач.).

растра́тчыца, ‑ы, ж.

Жан. да растратчык.

растра́ўліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. растраўліваць — растравіць і растраўлівацца — растравіцца.

растра́ўлівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да растравіцца.

2. Зал. да растраўліваць.

растра́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да растравіць.