размо́лвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да размалоцца.
2. Зал. да размолваць.
размо́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да размалоць.
размо́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад размарыць.
2. у знач. прым. Знямоглы, абяссілены ад гарачыні і пад. Размораныя куры капаліся ў дарожным прыску. Б. Стральцоў. Драмаў .. [Васіль] нядоўга, абудзіўшыся, размораны ляжаў, заплюшчыўшы вочы, і нічога не думаў. Мележ.
размо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да размарыць.
размо́тванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. размотваць — разматаць.
размо́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
1. Незак. да разматацца.
2. Зал. да размотваць.
размо́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разматаць 1.
размо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. размотваць — разматаць 1.
размо́тчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца размоткай чаго‑н. Размотчык дроту.