Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перакле́йка, ‑і, ДМ ‑клейцы; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераклейваць — пераклеіць.

2. Р мн. ‑клеек. Спец. Шматслаёвая клееная фанера.

пераклеймава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераклеймаваць.

пераклеймава́ць, ‑кляймую, ‑кляймуеш, ‑кляймуе; зак., што.

1. Паклеймаваць усё, многае. Пераклеймаваць усе тавары.

2. Паклеймаваць нанава, іначай, паставіць новае кляймо.

пераклёпвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пераклёпваць.

пераклёпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакляпаць.

пераклёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераклёпваць — перакляпаць.

пераклі́к, ‑у, м.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. пераклікацца (у 1, 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Цёплы жнівеньскі вечар з жытнімі пахамі, з далёкімі пераклікамі начных птушак апускаўся на Пруцікі... Кулакоўскі.

перакліка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераклікацца — пераклікнуцца, а таксама гукі гэтага дзеяння.

перакліка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Абменьвацца гучнымі воклічамі, крыкамі, словамі. Жанчыны і на лодках, і на беразе звонка пераклікаюцца на бойкім палескім дыялекце. В. Вольскі. / Пра птушак і жывёл. Злыя хутарскія сабакі пераклікаліся заядлым брэхам, жудасным і трывожным. Колас. Недзе ў гушчары нягучна пераклікаліся зязюлі. Ваданосаў.

2. Папераменна гучаць. Цішыня. Толькі сярпы пераклікаюцца: ж-жык! ж-жык! Мележ. Задорна пераклікаліся гудкі паравозаў на вакзале, на таварнай станцыі. Лынькоў. Над .. рэдкімі агнямі горада ізноў пераклікаюцца гудкі заводаў. Брыль.

3. перан. Мець падабенства, збліжацца сваімі прыкметамі з чым‑н. Аднак у мастацкім асэнсаванні тэмы працы Купала стаіць бліжэй да Някрасава і Багушэвіча, чым да Кальцова, і пераклікаецца з Горкім. Івашын. З трапяткое, засмучанасцю гэтых колішніх радкоў маладога Паўлюка Труса пераклікаецца сёння ўзмужнелая ліра М. Лужаніна. Лойка.

перакліка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго і без дап.

Рабіць пераклічку (у 1 знач.).