Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

непранікнёны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і непранікальны (у 2 знач.). Варанаў стаяў ужо на нагах — афіцыйны, сухі, непранікнёны, як у панцыры, — і камячыў шапку. Шамякін.

непрапарцыяна́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непрапарцыянальнага. Непрапарцыянальнасць размеркавання сродкаў.

непрапарцыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае правільных прапорцый. Непрапарцыянальны склад цела.

2. Які не адпавядае чаму‑н. (у якасных адносінах). Непрапарцыянальнае развіццё эканомікі.

непрапі́саны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае прапіскі дзе‑н. — Бачыш, усё-такі нешта пранюхалі. Толькі невядома, каго.. [следчы і паліцэйскія] шукалі: Жадзейку ці непрапісанага Сяргея? — з пытаннем да ўсіх звярнулася Эма. Машара.

непрасо́хлы, ‑ая, ‑ае.

Які не поўнасцю высах; вільготны. Рыдлёўка была вельмі цяжкая. Відаць, наліпла зямля, сырая, непрасохлая гліна. Лынькоў.

непрато́чны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае пратокі. Непраточнае возера.

непраўдападо́бнасць, ‑і, ж.

Уласцьвасць непраўдападобнага.

непраўдападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які не падобны на праўду, не адпавядае рэчаіснасці. Непраўдападобныя чуткі.

непраўдзі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць непраўдзівага. Непраўдзівасць вестак.

непраўдзі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не любіць гаварыць праўды; ілжывы. Непраўдзівы чалавек. // Далёкі ад праўды; непраўдападобны. Стары папярхнуўся на непраўдзівым слове, закашляўся, і праз слёзы, што выступілі на вачах ад кашлю, бліснуў на мяне кароткім, трывожным позіркам. Палтаран.