растраві́ць, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., каго-што.
1. Разм. Моцна раздражніць. [Міканор:] — Растравілі [курэй] мясам, а цяпер яны адна адну заклёўваюць. Кулакоўскі.
2. Спец. Паглыбіць або падняць рэльеф чаго‑н. з дапамогай кіслаты або іншых едкіх рэчываў.
растра́льны, ‑ая, ‑ае.
З рострамі (у 2 знач.). Растральныя калоны.
растранжы́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад растранжырыць.
растранжы́рванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. растранжырваць — растранжырыць.
растранжы́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да растранжырыцца.
2. Зал. да растранжырваць.
растранжы́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да растранжырыць.
растранжы́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм.
1. Пачаць многа транжырыць.
2. Легкадумна растраціць усе свае грошы.
растранжы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Разм. Легкадумна растраціць (грошы, сродкі). Адны да капейкі могуць растранжырыць усё, не думаючы пра заўтрашні дзень, другія адмаўляюць сабе ў неабходным і кожную капейку трацяць з болем у сэрцы. Пальчэўскі.
растрапа́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад растрапаць.
2. у знач. прым. Які растрапаўся; раскалмачаны. [Алесь] прыціснуў .. [Ганну] да сябе, ілбом прытуліўшыся да яе растрапаных валасоў. Чорны. Цяжка, з намаганнем узмахвае варона сваімі растрапанымі крыламі. В. Вольскі. У пакой убегла Галя. У цыратавым фартушку, крыху растрапаная. Арабей.
растрапа́цца, ‑траплюся, ‑трэплешся, ‑трэплецца; зак.
Раскалмаціцца, раскідацца ў беспарадку. Валасы растрапаліся на ветрыку, але дзяўчына не звяртала на іх увагі. Даніленка.