растлусце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Зрабіцца тлустым, растаўсцець. У лесе ежы восенню было багата, Таму і растлусцець Мядзведзь не ў меру змог. Корбан.
расто́к, ‑тка і ‑тку, м.
1. ‑тку. Памянш. да рост (у 2 знач.). За малы расток яе і звалі Лукерка. Ракітны.
2. ‑тка. Сцябло расліны ў самым пачатку яго развіцця з семя, клубня, кораня і пад. Пахла саладкаватай прэллю — якраз пасярод хаты ляжала выграбеная з падполля бульба з доўгімі белымі расткамі. Навуменка. Над палямі ярчэй палае Неўміручай вясны агонь, І зерне растком прабівае Зямлі пасівелую скронь. Матэвушаў. // Парастак з пупышкамі для пасадкі; чаранок. [Мітрафан:] — Напачатку .. [грушцы] лімоначку прышчэпім, а праз годзік з другога боку — з сапяжанкі расток. Ракітны.
3. толькі мн. (расткі́, ‑оў); перан.; чаго або якія. Першыя прыкметы, рысы чаго‑н. новага; парасткі. Расткі сацыялізма падымаюцца ў вёсцы, памнажаецца колькасць калектыўных гаспадарак. «Беларусь».
расто́плены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад растапіць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў вадкім стане. Снеданне заўсёды гатовае чакала іх [Кастуся і Ліпу] на прыпечку: суп, аладкі, растопленае масла на патэльні. Гаўрылкін. У лесе пахла растопленай смалой. І ўсё жывое хавалася ў цень. Чыгрынаў.
расто́плівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да растапіцца.
2. Зал. да растопліваць.
расто́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да растапіць.
расто́птванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. растоптваць — растаптаць.
расто́птвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да растаптацца.
2. Зал. да растоптваць.
расто́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да растаптаць.
расто́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Торкаючы, размясціць у розных месцах або на якой‑н. прасторы (пра ўсё, многае). Расторкаць фасолю па ўсёй градзе.
2. перан. Марна выдаткаваць, зрасходаваць. Абы-як растраціць, расторкаць прадукт можна, толькі хіба ж гэта парадак? М. Ткачоў.
расто́ўквацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да растаўчыся.
2. Зал. да растоўкваць.