Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перакі́слены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакісліць.

перакіслі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Зрабіць вельмі кіслым. Перакісліць боршч.

перакі́слы, ‑ая, ‑ае.

Занадта кіслы, які страціў свае якасці ад доўгага браджэння. Перакіслае цеста. □ Пахла перакіслымі брусціцамі, прэлай саломай, прыхвачаным першым замаразкам грыбам. Лынькоў.

перакісля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да перакісліць.

перакі́снуць, ‑не; пр. перакіс, ‑ла; зак.

Стаць занадта кіслым; пераквасіцца. Капуста перакісла.

перакітава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакітаваць.

перакітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Закітаваць нанава, іначай, яшчэ раз. Перакітаваць аконныя рамы.

2. Абмазаць, замазаць кітам усё, многае.

перакіто́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакітоўваць — перакітаваць.

перакіто́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перакітоўваць.

перакіто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да. перакітаваць.