секта́нт, ‑а, М ‑нце. м.
1. Паслядоўнік якой‑н. рэлігійнай секты. Сход сектантаў.
2. перан. Чалавек, які вылучаецца вузкімі інтарэсамі якой‑н. замкнутай групы, секты. Сектантаў Валуеў ненавідзеў. Таксама ён цярпець не мог раскольнікаў. Караткевіч.
секта́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да сектант.
секта́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сектанта, сектанцтва. Кожную нядзелю выступае з Евангеллем у руках і «праведнік» Стэфан Сяліцкі. А сам да 1937 года быў кіраўніком сектанцкай абшчыны. Гаўрылкін.
секта́нцтва, ‑а, н.
1. Рэлігійны рух сектантаў, якія адышлі ад пануючай царквы. // зб. Сектанты, групы сектантаў. Барацьба з сектанцтвам.
2. Дагматызм, вузкасць і замкнутасць поглядаў, уласцівыя секце.
се́ктар, ‑а, м.
1. Частка круга, абмежаваная дугой і двума радыусамі. Плошча сектара.
2. Частка якой‑н. плошчы, абмежаваная радыяльнымі лініямі. Сектар стадыёна. □ Усё відаць: на мушцы аўтамата ўвесь сектар абстрэлу — шэрая брукаваная істужка шаша. Грамовіч.
3. Аддзел установы, арганізацыі, які мае пэўную спецыялізацыю. Сектар дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук. Бытавы сектар прафкама. □ Лаўрэнцеў узначаліў у камітэце камсамола сектар па абароне правоў моладзі. «Маладосць».
4. Частка народнай гаспадаркі, якая мае пэўныя эканамічныя і сацыяльныя адзнакі. Калгасны сектар у сельскай гаспадарцы.
5. Спец. Участак сістэмы кіравання самалёта, карабля і пад. Капітану здалося, што ён ужо на старце, выруліў на той новай машыне. У навушніках шлема-фона пачулася каманда камандзіра палка. Крануў сектар газу і пайшоў на ўзлёт. Алешка.
[Лац. sector.]
сектара́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сектара (у 2, 3 знач.).
се́ктарны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сектара (у 1 знач.). // Які мае форму сектара. Сектарны затвор.
секулярызава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад секулярызаваць.
секулярызава́цца, ‑зуецца; незак.
Зал. да секулярызаваць.
секулярызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Падвергнуць (падвяргаць) секулярызацыі.