Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыёкамітэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

Установа, якая ведае арганізацыяй радыёвяшчальных перадач. Працаваць у радыёкамітэце. □ Аднымі людзьмі .. [Вера Адамаўна] захаплялася, з другімі сварылася, некаторым, уявіце сабе, нават пісала праз радыёкамітэт і атрымлівала адказы. Ермаловіч.

радыёкампазі́цыя, ‑і, ж.

Кампазіцыя з літаратурных і музычных твораў, складзеная для перадачы па радыё. Радыёкампазіцыя па апавяданнях Янкі Брыля.

радыёкана́л, ‑а, м.

Сукупнасць радыётэхнічных установак, прызначаных для перадачы і прыёму інфармацыі па пэўнай трасе.

радыёканцэ́рт, ‑а, М ‑рце, м.

Канцэрт, які перадаецца па радыё.

радыёко́мпас, ‑а, м.

Радыёнавігацыйная прылада для вызначэння курсу самалёта ці карабля; аўтаматычны радыёпеленгатар.

радыёкро́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Разм. Устаноўка для прыёму радыётрансляцыйных перадач. Стары Даніла, пусціўшы ў ход сваяцкія сувязі з радыёманцёрам.., правёў у сваю хату радыёкропку адным з першых. Краўчанка.

радыёла, ‑ы, ж.

Радыёвяшчальны прыёмнік з электрапрайгравальнікам грампласцінак. Хлопец.. шчоўкнуў клавішам радыёлы, і кватэру запоўніла музыка. Хомчанка.

радыёлаг, ‑а, м.

1. Вучоны, які займаецца вывучэннем радыеактыўнасці.

2. Урач, які карыстаецца метадамі радыетэрапіі.

радыёлака́тар, ‑а, м.

Комплекс радыёапаратуры для выяўлення і вызначэння месцазнаходжання аб’ектаў у прасторы па адбітых ад іх радыёхвалях; скарочаная назва радыёлакацыйнай станцыі. Дваццаць чатыры разы ў суткі радыёлакатары нябачнымі шчупальцамі правяраюць неба не толькі над Беларуссю, але і над Літвою, Украінай, Польшчай і інш. «Маладосць».

радыёлакацы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да радыёлакацыі, прызначаны для яе. Радыёлакацыйнае абсталяванне. Радыёлакацыйная станцыя.

2. Заснаваны на радыёлакацыі. Радыёлакацыйная астраномія. Радыёлакацыйныя ўзрывальнікі.