неакаланіялі́зм, ‑у,
Сістэма нераўнапраўных эканамічных і палітычных адносін, якія навязваюцца імперыялістычнымі дзяржавамі азіяцкім, афрыканскім і лацінаамерыканскім суверэнным краінам, якія развіваюцца.
неакаланіялі́зм, ‑у,
Сістэма нераўнапраўных эканамічных і палітычных адносін, якія навязваюцца імперыялістычнымі дзяржавамі азіяцкім, афрыканскім і лацінаамерыканскім суверэнным краінам, якія развіваюцца.
неакантыя́нец, ‑нца,
Прадстаўнік, паслядоўнік неакантыянства.
неакантыя́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да неакантыянства.
неакантыя́нства, ‑а,
Ідэалістычная філасофская плынь канца 19 і пачатку 20 стст., якая спрабуе асэнсаваць праблемы філасофіі на падставе абноўленай інтэрпрэтацыі І. Канта.
[Ад грэч. neos — новы і кантыянства.]
неакласіцы́зм, ‑у,
Розныя па сацыяльнай накіраванасці плыні ў мастацтве другой паловы 19–20 стст., якім уласцівы зварот да традыцый антычнасці, эпохі Адраджэння і класіцызму.
неакрэ́плы, ‑ая, ‑ае.
Які не паспеў акрэпнуць; слабы.
неакрэ́сленасць, ‑і,
1. Уласцівасць неакрэсленага.
2. Неакрэсленае становішча.
неакрэ́слены, ‑ая, ‑ае.
1. Дакладна нявызначаны, няпэўны.
2. Невыразны, няясны.
неактуа́льнасць, ‑і,
Уласцівасць неактуальнага.
неактуа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае істотнага значэння ў сучасны момант, не адпавядае патрабаванням сучаснасці.