кіно́шнік, ‑а, м.
Разм. Работнік кінематаграфіі. Я стаў кіношнікам. Потым, праз шмат гадоў,.. мы ўспаміналі пачатак нашай работы і радаваліся развіццю самага важнага з мастацтваў — кіно. «Маладосць».
кіно́шны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да кіно, кінематаграфіі. У кают-кампаніі сёння кіношны дзень: цікавей і прасцей паглядзець кінафільм там. М. Стральцоў.
кі́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад кінуць.
2. у знач. прым. Выкінуты з-за непатрэбнасці. [Яфрэйтар] бачыў .. якісьці кавалак жалеза — ці то абломак абруча, ці то .. шына ад кінутага каляса. Лынькоў.
кі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца.
Зак. да кідацца (у 2, 3, 4 і 5 знач.).
кі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; заг. кінь; каго-што; зак.
1. Зак. да кідаць.
2. заг. кінь(це). Ужываецца ў значэнні слоў: спыніце, не трэба. Кіньце пець!
•••
Кінуць кліч — звярнуцца з заклікам.
Кінуць-рынуць — паспешліва адправіцца куды‑н., спыніўшы работу, занятак.
Кінуць якар — спыніцца дзе-небудзь, уладкавацца на пастаяннае жыхарства.
Куды ні кінь вокам — усюды.
Куды ні кінь — усюды клін гл. клін.
Хоць (ты) кінь — пра што‑н. дрэннае, непрыгоднае.
кі́ншчык, ‑а, м.
Разм.
1. Кінамеханік. — На сходы ў хату-чытальню збіраемся, і кіншчык там часам карціны круціць. Грахоўскі.
2. Тое, што і кіношнік. — Тут нейкія кіншчыкі прыязджалі, два, дні таўкліся. Казалі, што на кіно здымалі наш, калгас. Сабаленка.