Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кінагеро́й, ‑я, м.

Кінаакцёр, выканаўца галоўнай мужчынскай ролі ў кінафільме; герой кінафільма.

кінагляда́ч, ‑гледача, м.

Той, хто глядзіць кінафільм.

кінагра́ма, ‑ы, ж.

Спец. Зарэгістраваны на кінаплёнцы паслядоўны рад якіх‑н. дзеянняў, рухаў і пад. Кінаграма тэхнікі кідання дыска.

кінадакуме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Дакументальны кінафільм, дакументальныя кінакадры. Выкарыстоўваць кінадакументы.

кінадакументалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Кінематаграфіст, які працуе ў галіне кінадакументалістыкі.

кінадакументалі́стыка, ‑і, ДМ ‑стыцы, ж.

Галіна кінематаграфіі, якая ахоплівае ўсе віды хранікальных і дакументальных фільмаў.

кінадраматургі́я, ‑і, ж.

1. зб. Сукупнасць кінасцэнарыяў.

2. Тэорыя пабудовы кінасцэнарыяў.

кінадыло́гія, ‑і, ж.

Два кампазіцыйна самастойныя кінафільмы, звязаныя агульнасцю замыслу, сюжэту, дзеючых асоб. Гістарычная кінадылогія.

кінадэтэкты́ў, ‑тыва, м.

Кінафільм, тэмай якога з’яўляецца раскрыццё злачынства, работа разведчыка або барацьба з замежнай разведкай.

кінажурналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Кінематаграфіст, які працуе ў галіне кінахронікі.