пераква́швацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пераквасіцца.
2. Зал. да пераквашваць.
пераква́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераквасіць.
перакі́даны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перакідаць.
перакі́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пражыць, перабыць як-небудзь нейкі час. Здавалася, .. [Параску] зусім не цікавіла, дзе яе гаспадар перакідаецца ноч. Лобан.
перакіда́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да перакінуцца.
2. Зал. да перакіда́ць.
перакі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Кідаючы, перамясціць у другое месца ўсё, многае. Перакідаць дровы з двара ў павець.
2. Скідаць, злажыць нанава, іначай. Перакідаць стог сена.
3. Укідаць, зацягнуць нанава ніткі асновы красён у бёрда.
перакіда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да перакінуць.
перакі́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакідваць — перакі́даць, перакінуць.
перакі́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перакінуцца.
2. Зал. да перакідваць.
перакі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перакі́даць, перакінуць.
перакі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. перакіда́ць — перакінуць (у 1–4 знач.), перакі́даць.
перакідны́, ‑ая, ‑ое.
1. Перакінуты цераз што‑н., над чым‑н. Мы ішлі ўжо з ім у густой засені дрэў, перайшлі перакідны масток над глыбозным ровам і, зайшоўшы ў самае бязлюднае месца, паселі на лавачку. Сабаленка.
2. Спец. Навесны. Перакідны агонь.
3. Які перакідваецца з аднаго боку на другі. Перакідны блакнот. □ Кладу кнігу на стол, і тады маю ўвагу прыцягвае перакідны каляндар. Савіцкі.