Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перакрада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакрасці.

перакра́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакрасці.

перакра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; пр. перакраў, ‑крала; зак., каго-што.

Разм. Пакрасці паступова ўсё, многае або ўсіх, многіх.

перакра́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Пакратаць усё, многае або ўсіх, многіх.

перакро́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакроіць.

перакро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што.

1. Пакроіць што‑н. нанава, іначай. Перакроіць сукенку. // перан. Змяніць, перарабіць што‑н. карэнным чынам. У другой паэме А. Бялевіча — роздум аб дружбе, аб каханні і праклён вайне, што перакроіла па-свойму чалавечыя лёсы, адабрала ў людзей шчасце. Гіст. бел. сав. літ.

2. Пакроіць усё, многае.

перакро́й, ‑ю, м.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакройваць — перакроіць.

перакро́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакройваць — перакроіць.

перакро́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перакройваць.

перакро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакроіць.