Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перако́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. перакоўваць — перакаваць (у 1, 3 і 4 знач.).

перако́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакаціць.

перако́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакочваць — перакаціць.

перако́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перакаціцца (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Зал. да перакочваць.

перако́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакаціць.

перако́шанасць, ‑і, ж.

Стан перакошанага ​1.

перако́шаны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перакасіць ​1.

2. у знач. прым. Скрыўлены, несіметрычны. У акуратна зрубленай клеці ледзь ліпяць на адной завесе — вось-вось упадуць — перакошаныя дзверы. Лынькоў.

перако́шаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакасіць ​2.

перако́шванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакошваць ​1 — перакасіць ​1.

перако́шванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакошваць ​2 — перакасіць ​2.

перако́швацца 1, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перакасіцца.

2. Зал. да перакошваць ​1.

перако́швацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да перакошваць ​2.

перако́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакасіць ​1.

перако́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакасіць ​2.