Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перакасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Разм.

1. Закрэсліць што‑н. ад пачатку да канца (пра напісанае, намаляванае і пад.). Перакасаваць верш. Перакасаваць старонку рукапісу.

2. Закасаваць, закрэсліць усё, многае.

перакасі́цца, ‑косіцца; зак.

Стаць касым, несіметрычным; скрывіцца. Перакасіліся і дзверы і вокны.

перакасі́ць 1, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., што.

Зрабіць што‑н. касым, несіметрычным; скрывіць. Перакасіць раму. Перакасіць каўнер. □ Твар у жанчыны раптам змяніўся: яго перакасіла нянавісць. Скрыган. / у безас. ужыв. Твар у .. [Алы] перакасіла гневам. Яна падскочыла да цёткі Ксюшы і з усяе сілы пляснула далоняй па твары. Карпаў.

перакасі́ць 2, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак.

1. што. Скасіць далей за вызначаную мяжу. Дзямян з.. [Мікітам] не сварыўся, не пераараў яму мяжы, не перакасіў. Пестрак.

2. перан.; каго. Скасіць, знішчыць, загубіць усіх, многіх. Па горадзе папаўзлі чуткі: партызаны напалі на фашыстаў, стралялі з гармат і быццам бы перакасілі процьму фашыстаў. Новікаў.

перакасо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перакасоўваць.

перакасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакасаваць.

перака́т, ‑у, М ‑наце, м.

1. Працяжны перарывісты гул. Перакаты грому. □ Гул даносіўся перакатамі, то заціхаў, то ўзмацняўся. Краўчанка. І зноў рэха перакатамі, як гром, пакацілася па наваколлю. Мележ.

2. Валападобны пагорак на паверхні чаго‑н., які плаўна пераходзіць у паглыбленне. Дарога слалася перакатамі. □ Па снегавых перакатах Водгулле громам ішло. А. Александровіч.

3. Мелкаводны ўчастак рэчышча ракі. Дно Прыпяці часта мяняецца: у самых нечаканых месцах плынь наганяе пяску, робіць перакаты. Ракітны. Невялікая рака, вузкая і мелкая, яна мела шмат перакатаў і крутых паваротаў. Чарнышэвіч.

4. У спорце — паступовае перамяшчэнне цяжару цела з аднаго пункта на другі. Скачок з перакатам.

перакатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.

Жорстка збіць, закатаваць усіх, многіх.

пераката́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм.

1. Пакатацца на чым‑н. — пра ўсіх, многіх.

2. Пакатацца на ўсім, многім.

пераката́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Пакатаць на чым‑н. усіх, многіх. Перакатаць усіх дзяцей на матацыкле.

перака́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які перакочваецца, перамяшчаецца цераз што‑н. Перакатныя пяскі. Перакатны снег. □ Перакатным валам б’е стыхія. Круціць валуны і пер’е траў. Пысін.

2. Які распаўсюджваецца, разносіцца перакатамі; раскацісты. Перакатны гул. Перакатны гром.