перако́рм, ‑у, м.
Дзеянне і стан паводле дзеясл. перакарміць (у 1 знач.).
перако́рмлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перакарміць.
перако́рмліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. перакормліваць — перакарміць (у 1 знач.).
перако́рмлівацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перакормліваць.
перако́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перакарміць.
перако́с 1, ‑у, м.
Стан паводле знач. дзеясл. перакошвацца 1 — перакасіцца. Трэба было паставіць.. [прывод малатарні] так, каб не было перакосу. Чарнышэвіч.
перако́с 2, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеясл. перакасіць 2 (у 1 знач.).
перако́сіна, ‑ы, ж.
Спец. Нахіленая перакладзіна, распорка.
перако́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакоўваць.
перако́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перакоўваць.
перако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перакаваць.