Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перако́лванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. пераколваць ​2 — перакалоць ​2 (у 1 знач.).

перако́лвацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да пераколваць ​1.

перако́лвацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да пераколваць ​2.

перако́лваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакалоць ​1.

перако́лваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакалоць ​2.

перако́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. пераколваць ​2 — перакалоць ​2 (у 1 знач.).

перако́нанасць, ‑і, ж.

Цвёрдая ўпэўненасць у чым‑н.; перакананасць. [Старшыня:] — Адно толькі трэба: жывое жаданне, цвёрдая пераконанасць у перавазе калектыўнай формы гаспадаркі над старой, распыленай, дробнай. Колас. [Антона] здзівілі не словы, а іх інтанацыя, пераконанасць Клаўдзі. Савіцкі.

перако́нванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. пераконваць — пераканаць (у 1 знач.).

перако́нвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераканацца.

2. Зал. да пераконваць.

перако́нваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераканаць.

перако́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перакопваць — перакапаць (у 1–3 знач.).

перако́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакапаць (у 1–4 знач.).