пераключа́льнік, ‑а, м.
Прыстасаванне для пераключэння чаго‑н. Пераключальнік электрычнага току. Пераключальнік дыяпазонаў прыёмніка.
пераклю́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераключыць.
пераключа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пераключыцца.
2. Зал. да пераключаць.
пераключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераключыць.
пераключы́цца, ‑ключуся, ‑ключышся, ‑ключыцца; зак.
1. Аказацца пераключаным (гл. пераключыць у 1 знач.).
2. Перайсці на іншы від працы, змяніць галіну сваёй дзейнасці, пачаць дзейнічаць іначай. Цяпер уся рыбаводная брыгада пераключыцца на сажалкі, бо пара ўжо звярнуць на іх увагу. Чарнышэвіч. І зараз жа хлопцы пераключыліся на бадзёры тон. Карпюк.
3. перан. Накіраваць сваю ўвагу, думкі і пад. на што‑н. іншае. Як толькі маці выйшла, думкі Міколы пераключыліся на калгасныя справы. Кавалёў.
пераключы́ць, ‑ключу, ‑ключыш, ‑ключыць; зак., што.
1. Адключыўшы ад якой‑н. сістэмы адны элементы, апараты, уключыць другія. Наўроцкі пераключыў хуткасць. Машына рванулася наперад. Чарнышэвіч. // Змяніць напрамак (патоку электрычнай энергіі, вадкасці, газу і пад.).
2. Перавесці на іншы від працы, выкарыстаць іначай. Пераключыць цэх на іншую вытворчасць. Пераключыць лабараторыю на іншую тэматыку.
3. перан. Падаць іншы папрамак чаму‑н. (размове, думкам і пад.). Пераключыць гутарку на іншую тэму. Пераключыць сваю ўвагу на іншы прадмет.
пераключэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераключаць — пераключыць і стан паводле знач. дзеясл. пераключацца — пераключыцца.
перакляпа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перакляпаць.
перакляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Закляпаць, накляпаць яшчэ раз, іначай.
2. Закляпаць, накляпаць усё, многае.
перако́латы 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перакалоць 1.
перако́латы 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перакалоць 2.