Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

размака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размокнуць.

размалаці́цца, ‑лоціцца; зак.

Разм. Разбіцца.

размалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

Разм. Разбіць. [Дзед:] — Ты як самы сапраўдны хуліган. Акно размалаціў!.. Рылько.

размалёўванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. размалёўваць — размаляваны.

размалёўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да размалявацца.

2. Зал. да размалёўваць.

размалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размаляваць.

размалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. размалёўваць — размаляваць.

2. Р мн. ‑лёвак. Сценны жывапіс; узор, арнамент і пад., намаляваныя з мэтай упрыгожання.

3. Спалучэнне колераў, фарбаў на чым‑н.; афарбоўка. Налічваюць звыш ста відаў размалёўкі яек зязюлі. «Беларусь».

размалёўшчык, ‑а, м.

Спецыяліст па размалёўцы (у 1, 2 знач.). Размалёўшчык цацак.

размалёўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да размалёўшчык.

размало́цца, ‑мелецца; зак.

Паддацца размолу; стаць размолатым.