Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

размажджэ́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Моцна ўдарыўшы, раздрабіць. [Міхаліна:] — Ідзі, ідзі ад мяне. Ты п’яны... Ледзь на нагах стаіш... Не падыходзь! Галаву траплом размажджэру... Сачанка.

разма́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад размазаць.

разма́зацца, ‑мажацца; зак.

Распаўсюдзіцца, расцерціся па якой‑н. паверхні. Чарніла размазалася па стале.

разма́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., што.

1. Разнесці, расцерці па якой‑н. паверхні, мажучы, пэцкаючы яе. Размазаць слёзы па твары. Размазаць падцёкі. □ З носа ішла кроў, .. [Сотнікаў] размазаў яе па твары і кульнуўся з дарогі ў канаву: насупраць за вербамі ішоў, мусіць, той самы танк, што падбіў яго. Быкаў. На трэцім слове [Аўдоля] зрабіла памылку, вярнулася назад, хацела паправіць і размазала пальцам цэлае слова. Крапіва.

2. перан.; і без дап. Разм. З лішнімі падрабязнасцямі, адступленнямі расказаць, апісаць што‑н. — Чаму не скажуць? ото дзіва! — Той самы «Тэш», каб падлізацца, Гатоў хоць чорту запісацца, Яшчэ прыбавіць і размажа! — У гневе дзядзька Антось кажа. Колас.

разма́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. размазваць — размазаць.

разма́звацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да размазацца.

2. Зал. да размазваць.

разма́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да размазаць.

размазня́, ‑і, ж.

1. Рэдкая каша, вельмі густы нясмачны суп і пад.

2. м. і ж. Разм. Аб нерашучым слабавольным чалавеку. Не мог [сакратар райкома] згадзіцца, як ні стараўся сам сябе запэўніць, што Панасюк размазня, якому толькі ў канцылярыі чарцяжы чарціць і падносіць іх начальству... Васілевіч. [Андрэй:] — І жыта ад бульбы адрозніваеце? [Кудрыцкая:] — Гэта рэдактару абавязкова? Добра, калі з гэтым начальнік спраўляецца. — А-а-а, думаў, што размазня, ажно з язычком. Лобан.

размаі́тасць, ‑і, ж.

Разм.

1. Уласцівасць размаітага; наяўнасць непадобных, непаўторных элементаў у чым‑н.; разнастайнасць. Прывольныя лугі вабяць сваім раздоллем, прыгажосцю, цудоўнай стракатасцю колераў і размаітасцю пахаў. Асіпенка.

2. зб. Пра сукупнасць самых розных рэчаў. Сяргей кідаў работу і насіў на воз скруткі толю, скрынкі з цвікамі, хамуты, атосы, абады і іншую гаспадарчую размаітасць. Адамчык. Толькі к канцу дня мы скончылі беганіну па горадзе і, нагружаныя ўсялякай размаітасцю, галодныя і стомленыя, вярнуліся да сваёй фурманкі. М. Ткачоў.

размаі́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Якому ўласцівы розныя прыкметы; неаднолькавы, разнастайны. Прыпарвала, і бор аж млеў ад размаітых пахаў — хвоі, ягадніку, травы. Сачанка. Ужо можна было разгледзець іх размаітую вопратку: доўгія і кароткія сялянскія кажухі, салдацкія шынялі, картовыя чорныя ватоўку і зайздрасць многіх партызан — зялёныя армейскія бушлаты. Паслядовіч.