Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

танцма́йстар, ‑тра, м.

Уст.

1. Настаўнік танцаў.

2. Пастаноўшчык танцаў у тэатры або танцавальнай групе.

[Ням. Tanzmeister.]

танцо́р, ‑а, м.

1. Той, хто танцуе, умее танцаваць. Алесь Сянкевіч — першы кавалер і танцор на вёсцы. С. Александровіч. На вёсцы .. [Міхася] любілі: і танцор, і спявак. Брыль.

2. Уст. Артыст балета.

танцо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да танцор.

танцо́ўшчык, ‑а, м.

Тое, што і танцор.

танцо́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да танцоўшчык.

танцпляцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ‑цовак; ж.

Танцавальная пляцоўка.

танцу́лькі, ‑лек; адз. няма.

Разм. іран. Вечар з танцамі, вечарынка. Са здзіўляючай лёгкасцю Ірына магла спакойна круціцца цэлы вечар на танцульках, хоць заўтра трэба было ісці здаваць чарговы залік. Краўчанка.

танцу́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад танцаваць.

2. у знач. наз. танцу́ючыя, ‑ых. Удзельнікі, выканаўцы танцаў. Любка прабралася між танцуючых да выхаду. Лынькоў.

3. Дзеепрысл. незак. ад танцаваць.

танцье́ма, ‑ы, ж.

Дадатковая плата, якая выплачваецца з чыстай прыбылі вышэйшым служачым і кіраўнікам банкаўскіх, прамысловых і гандлёвых фірмаў у капіталістычных краінах.

[Фр. tantiéme.]

танцье́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да танцьемы. Танцьемная сістэма.