Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раскансерва́цыя, ‑і, ж.

Спыненне кансервацыі, аднаўленне дзейнасці, работы.

расканспірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Раскрыць, зрабіць вядомай канспірацыю. Расканспіраваць месца яўкі. □ — Не баіцеся, што можаце расканспіраваць сябе ўласным дымам? — пажартавала Алаіза. Арабей.

расканспіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расканспіраваць.

раскапа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раскапаць.

раскапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Капаючы, раскідаць; разрыць. Грыша хутка раскапаў зямлю, дастаў пакунак. Якімовіч. Авяр’ян раскапаў рыдлёўкай снег, выграб з калдобін ваду і зноў заняў сваё месца. Пташнікаў. // Капаючы, зрабіць або пашырыць што‑н. (яму, адтуліну, канаву і пад.). — А можна ж бліжэй праехаць, — падумаў Каваль, узрадаваны здагадкай. — Напрасткі! Раскапаць катлаван і пракласці трасу. Савіцкі. Мінулым летам расчысцілі мы .. [азярцо], раскапалі, люстранога карпа ў ім разводзілі. Краўчанка. // Капаючы, знайсці, выявіць што‑н. у зямлі, пад зямлёй. Раскапаць скарб.

2. перан. Дэталёва разабрацца ў чым‑н. [Балук:] — А я, бацька, вось як мяркую. Калі да нас прыйдзе Саўка і раскапае тое, што яму трэба, дык яго трэба пусціць. Колас. // Знайсці, выявіць што‑н. у выніку пошукаў. Недзе ў старым часопісе [Сяргей] раскапаў чарцяжы. Шыцік.

3. Правесці раскоша чаго‑н. Раскапаць руіны старажытнай крэпасці. □ Еўстафій Тышкевіч раскапаў каля 1000 курганоў і перадаў у музей вялікую калекцыю сваіх знаходак. Ліс.

раскапры́зіцца, ‑рыжуся, ‑рызішся, ‑рызіцца; зак.

Разм. Пачаць моцна капрызіць.

раскапу́сціцца, ‑пушчуся, ‑пусцішся, ‑пусціцца; зак.

Разм. Празмерна шырока рассесціся. [Дзяўчына] ўзяла з конюхавых рук напалавіну раменныя лейцы, раскапусцілася ў палукашку і гатова была ўжо ехаць. Сабаленка.

раскара́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑рацы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Пра чалавека з няўклюдна расстаўленымі нагамі. // Пра што‑н. няўклюднае, нязграбна выгнутае, растапыранае. Прынёс дзядзька другую падпорку, а гэтага раскараку з зямлі дастаў. Колас.

раскара́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раскарачыць.

раскара́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да раскарачыцца.