Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыёгазе́та, ‑ы, ДМ ‑зеце, ж.

Від радыёперадачы, які формай падачы матэрыялаў нагадвае газету. Радыёгазета «Юныя ленінцы». □ Радыёгазета адыгрывае вялікую выхаваўчую ролю. «Звязда».

радыёгала́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Галактыка, якая характарызуецца моцным радыёвыпрамяненнем.

радыёгра́ма, ‑ы, ж.

Паведамленне, перададзенае па радыётэлеграфе. Расшыфраваць радыёграму. □ У радыёграме з ЦК партыі бальшавікоў Беларусі на імя дзядзі Косці раілася пашырыць вопыт яго групы на іншыя чыгункі. Лынькоў.

[Ад слова радыё і грэч. gramma — пісьмовы знак, запіс.]

радыёдзе́нь, ‑дня, м.

Радыёперадачы аднаго дня, прысвечаныя пэўнай тэме. Радыёдзень народных талентаў.

радыёжурналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Журналіст, які працуе ў сістэме радыёвяшчання.

радыёзо́нд, ‑а, М ‑дзе, м.

Аэралагічная прылада, якая падымаецца ў атмасферу паветраным шарам для вымярэння ціску, тэмпературы і вільготнасці паветра на розных вышынях і адначасова перадае вынікі вымярэнняў з дапамогай радыёхваль.

[Ад слова радыё і фр. sonde — шчуп.]

радыёзо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Зорка, якая з’яўляецца крыніцай радыёвыпрамянення.

радыёінфарма́цыя, ‑і, ж.

Інфармацыя, якая перадаецца па радыё.

радыёкама́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Каманда, якая перадаецца па радыё для кіравання работай аўтаматычных установак і прыбораў.

радыёкамента́тар, ‑а, м.

Спецыяліст, які выступае па радыё з каментарыямі па пытаннях палітыкі, эканомікі, мастацтва, спорту і пад., а таксама той, хто вядзе рэпартаж.