Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нерэгуля́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нерэгулярнага.

нерэгуля́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адбываецца з перапынкамі; непастаянны. Нерэгулярныя заняткі.

2. Такі, які арганізуецца, склікаецца па меры неабходнасці. Нерэгулярнае войска.

нерэі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — марская німфа, адна з дачок бога мора Нерэя.

2. Спец. Кольчаты марскі чарвяк.

[Грэч. Nērēis — дачка Нерэя.]

нерэнта́бельнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан нерэнтабельнага. Нерэнтабельнасць прадпрыемства.

нерэнта́бельны, ‑ая, ‑ае.

Які не дае прыбытку, выгады; які не апраўдвае расходаў. Нерэнтабельная прадукцыя.