Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неадчува́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які пазбаўлены адчувальнасці, са слабай успрымальнасцю да фізічных раздражненняў. Неадчувальны да холаду. // Раўнадушны. Неадчувальны да прыгажосці.

2. Непрыкметны, нязначны. Неадчувальныя расходы. // Паступовы. Неадчувальны пераход ад аднаго колеру да другога.

неадчужа́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неадчужальнага.

неадчужа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не падлягае адчужэнню. Неадчужальныя даходы.

неадчэ́пнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неадчэпнага.

неадчэ́пны, ‑ая, ‑ае.

Які не дае спакою, неадступны; назойлівы. Дзед Талаш стаяў з боку ад гэтага вясёлага шуму.. Яго старая галава думала свае думкі, неспакойныя, неадчэпныя. Колас. [Уладзік] ішоў сабе, насвістваючы нейкі неадчэпны матыўчык. Крапіва. Тонка і цягуча гудуць неадчэпныя камары. Мележ.

неадшліфава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Не апрацаваны шліфоўкай. Неадшліфаванае шкельца.

2. перан. Недапрацаваны, недасканалы (пра стыль, твор і пад.). Хоць у Багушэвіча і сустракаюцца часамі нягладкія, неадшліфаваныя вершы, .. усё ж па паэтычнаму майстэрству ніхто з беларускіх паэтаў XIX ст. не можа зраўняцца з Багушэвічам. Івашын.

неадэква́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неадэкватнага.

неадэква́тны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які зусім не супадае з чым‑н. Неадэкватныя паняцці.

неажыццяві́масць, ‑і, ж.

Немагчымасць ажыццяўлення чаго‑н. Неажыццявімасць праблем.

неажыццяві́мы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які цяжка, немагчыма ажыццявіць; нездзяйсняльны, нязбытны. Неажыццявімы план. Неажыццявімая прапанова.