Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чуб, ✂, м.

  1. Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (звычайна ў мужчын).

  2. Пасма доўгіх валасоў, пакінутая на цемені брытай галавы ў запарожцаў і ўкраінскіх казакоў; асяледзец.

  3. Прыўзнятае пер’е на галаве некаторых птушак.

    • Курыца з чубам.

◊

  • Брацца за чубы (разм. неадабр.) — біцца.

|| памянш. чубок, ✂.

чубатка, ✂, ж.

Птушка з чубам на галаве (звычайна пра курыцу).

чубаты, ✂.

  1. З чубам.

    • Чубатая курыца.
  2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў.

    • Ч. шалфей.
    • Ч. рабчык.

|| наз. чубатасць, ✂.

чубіцца, ✂; незак. (разм.).

Біцца; сварыцца.

чубіць, ✂; незак. (разм.).

Тузаць за валасы, сварыцца, лаяцца з кім-н.

  • Хто каго любіць, той таго і чубіць (прыказка).