Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чум, ✂, м.

Лёгкае пераноснае жыллё конусападобнай формы з жэрдак, абцягнутых шкурамі, карой, войлакам лямцам і пад. у некаторых паўночных народаў.

|| прым. чумны, ✂.

чума, ✂, ж.

Вострая інфекцыйная хвароба.

  • Эпідэмія чумы.

|| прым. чумны, ✂.

чумак, ✂, м. (уст.).

Возчык і гандляр на Украіне і поўдні Расіі, які перавозіў на валах соль, рыбу і іншыя тавары.

|| прым. чумацкі, ✂.

  • Ч. абоз.

чумакаваць, ✂; незак. (уст.).

Займацца чумацкім промыслам, быць чумаком.

|| наз. чумакаванне, ✂ і чумацтва, ✂.

чуміза, ✂, ж.

Расліна сямейства злакавых, падобная на проса.

|| прым. чумізны, ✂.