Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чуваць, у знач. вык.

  1. Можна чуць, чуецца.

    • Ч. як дождж барабаніць у шыбы.
  2. Ёсць звесткі пра каго-, што-н. (разм.).

    • Што ч. на свеце?
    • Бацька не вярнуўся з вайны, і нічога не чуваць пра яго.
  3. Успрымацца органамі пачуццяў.

    • Ч. пах дыму.

чувашы, , м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Чувашскай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. чувашка, .

|| прым. чувашскі, .

чувякі, , м.

Мяккі абутак без абцасаў (пераважна ў народаў Каўказа).

|| прым. чувячны, .