Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ціхамірны, ✂.

Спакойны, ціхі, рахманы.

|| наз. ціхамірнасць, ✂.

ціхата, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і цішыня.

ціхаход, ✂, м.

  1. Той, хто павольна рухаецца, перамяшчаецца.

    • Ляніўцы-ціхаходы (пра жывёл).
  2. Ціхаходны транспартны сродак.

    • Судна-ц.

ціхаходны, ✂.

З ціхім, павольным ходам.

  • Ц. трамвай.

|| наз. ціхаходнасць, ✂.

ціхачом, прысл. (разм.).

Тое, што і цішком.

ціхі, ✂.

  1. Слаба чутны; нягучны.

    • Ц. голас.
    • Ц. шум дрэў.
  2. Агорнуты цішынёй; зацішны.

    • Ц. вечар.
  3. Без адзнак вялікага руху, спакойны.

    • Ціхая вёсачка.
    • Ціхае жыццё.
  4. Лагодны, паслухмяны, пакорлівы.

    • Ц. чалавек.
    • Па натуры яна дзяўчына ціхая.
  5. Які праходзіць спакойна, не праяўляецца бурна.

    • Ціхая старасць.
  6. Які не вызначаецца хуткасцю, павольны, марудны.

    • Ціхая хада.

|| памянш. ціхенькі, ✂.

|| наз. ціхасць, ✂.

ціхмяны, ✂.

Паслухмяны, пакорлівы, лагодны.

|| наз. ціхмянасць, ✂.

ціхнуць, ✂; незак. (разм.).

Сціхаць, змаўкаць, замаўкаць.

  • Ціхнуць птушыныя галасы.

ціхоня, ✂, м.; ✂, ж..

Ціхі, лагодны чалавек.

  • Ціхонем прыкінуўся.

ціхусенька, прысл. (разм.).

  1. Вельмі ціха, бясшумна.

    • Ц. зарыпела рама акна.
  2. Павольна, крок за крокам.

    • Коні ц. ішлі па гразкай дарозе.
  3. Употай, цішком, каб ніхто не бачыў.

    • Як сцямнела, ён ц. залез у агуркі.