Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ціна, ✂, ж.

  1. Зялёныя водарасці, якія плаваюць густой масай у стаячай і мала праточнай вадзе.

  2. перан. Аб тым, што засмоктвае, аблытвае, пазбаўляе волі, свабоды дзеяння.

    • Ц. абывацельшчыны, мяшчанства засмоктвае бязвольных.

|| прым. цінны, ✂.

ціністы, ✂.

Пакрыты цінай, у якім многа ціны.

  • Ціністая сажалка.

|| наз. ціністасць, ✂.

цінькаць, ✂; незак. (разм.).

Утвараць гукі, падобныя на «цінь-цінь» (пра птушак).

  • Цінькае сініца на асіне.

|| аднакр. цінькнуць, ✂.

|| наз. ціньканне, ✂.